Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Организация образовательного процесса на белорусском языке

У адпаведнасці з артыкулам 82 Кодэкса аб адукацыі  Рэспублікі Беларусь мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, гэта  дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове.

Пры ажыццяўленни адміністратыўнай працэдуры № 6.6 “Пастаноўка на ўлік дзяцей з мэтай атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі для асоб з цяжкасцямі ў навучанні на ўзроўні дашкольнай адукацыі” бацькі (законныя прадстаўнікі) непаўналетніх вызначаюць мову навучання. Пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры бацькам непаўналетніх даецца тлумачэнне заканадаўства аб магчымасцях выбару мовы навучання.

Ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове:

- паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці, пачынаючы з ранняга ўзросту;

- праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, Дню беларускага пісьменства, беларускай культуры і інш.;

- у адукацыйны працэс уключаюцца народныя беларускія гульні, танцы, песні, казкі, праводзяцца фальклорныя святы і забавы;

- ствараецца адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе: куткі і пакоі беларускай культуры, адбываецца ўключэнне прадметаў нацыянальнай культуры і побыту ў гульнявыя куткі, кніжныя выставы творай айчыннай літаратуры і інш.;

- павышаецца прафесійны ўзроўнь педагагічных работнікаў па пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя;

- створана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах.

З мэтай ўдасканалення ў выхаванцаў навыкаў беларускага маўлення і маўленчых зносін, ажыццяўлення нацыянальна-культурнай сацыялізацыі дзіцяці, фарміравання яго нацыянальнай самасвядомасціва ўстановах дашкольнай адукацыі правядзяцца Дні беларускай мовы.

У Лунінецкім раёне функцыянуе 49 беларускамоўных група  якія наведваюць 570 дзяцей ва ўзросце  ад 2 да 6 гадоў (дадатак).

У групах з беларускай мовай навучання адукацыйны працэс на працягу дня ажыццяўляецца на беларускай мове.

 

Установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі на беларускай мове

Поўная назва ўстановы дашкольнай адукацыі

Адрас

Групы

усяго                                

У тым ліку з беларускай мовай навучання і выхавання

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Багданаўскі дзіцячы сад”

225658, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг.Багданаўка, вул.Савецкая, д.164

1

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Бастынскі дзіцячы сад ”

225654, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Бастынь, вул.Кастрычніцкая, д.42.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Велуцкі дзіцячы сад ”

225655, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Велута, вул.Школьная, д.7.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікачучавіцкі дзіцячы сад ”

225656, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг.Вялікія Чучавічы, вул.Савецкая, д.21Б

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзятлавіцкі дзіцячы сад ”

225652, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг.Дзятлавічы, вул.Камуністычная, д.7

5

5

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кажан-Гарадоцкі дзіцячы сад ”

225673, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг.Кажан-Гарадок, вул.Варашылаўская, д.8

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Любачынскі дзіцячы сад ”

225662, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Любачын, вул.Міра, д.10.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжлесскі дзіцячы сад ”

225681, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. міжлессе, вул.Партызанская, д.4.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэдзігераўскі дзіцячы сад ”

225664, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Рэдзігерава, вул.Цэнтральная, д.33/1.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сінкевіцкі дзіцячы сад сад”

225685, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Сінкевічы, вул.Школьная, д.11.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Язвінскі дзіцячы сад ”

225656, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, в. Язвінкі, вул.Леніна, д.156.

4

4

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячы сад аг.Вулька-2”

225666, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Вулька-2, вул.Савецкая, д.35А.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дварэцкая сярэдняя школа”

225652, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Дварэц, вул.Савецкая, д.3А.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дрэбская пачатковая школа”

225661, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, в. Дрэбск, вул.Чыгуначная, д.2В.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лахвенская сярэдняя школа”

225640, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, в. Лахва, вул.Кажан-Гарадоцкая, д.44А.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лобчанская базавая школа”

225673, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Лобча, вул.Пінская, д.22.

1

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лунінская сярэдняя школа”

225670, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Лунін, вул.Школьная, д.1.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Любанская сярэдняя школа Лунінецкага раёна”

225663, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Любань, вул.Сінкевіцкая, д.49.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ракітненская базавая школа”

225659, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, в. Ракітна, вул.Школьная, д.11.

1

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чырвонавольская сярэдняя школа”

225665, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Чырвоная Воля, вул.Савецкая, д.3А.

1

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа аг.Вулька-1”

225672, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Вулька-1, вул.Камсамольская, д.5.

1

1

УСЯГО

21

49

49