Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.03.2016

Конкурс строевой песни

   У ДУА “Лунінская сярэдняя школа” стала ўжо добрай традыцыяй правядзенне конкурсу страявой песні на пярэдадні Дня абаронцаў Айчыны. На свята былі запрошаны Жуланаў Аляксандр Андрэевіч - старшыня Лунінецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,  воіны-інтэрнацыяналісты: Пятрэнка Аляксандр Сямёнавіч, Трыфанаў Алег Аляксандравіч, Каховіч Іван Канстанцінавіч і начальнік роты забеспячэння вайсковай часткі  г.Лунінца Садзюковіч Наталля Генадзьеўна , якія ўвайшлі ў састаў журы.

   Настаўнік фізічнай культуры вышэйшай катэгорыі Гарэгляд А. І. выдатна падрыхтаваў  усіх вучняў ,але самымі лепшымі аказаліся канкурсанты з  9, 5 класаў, і што самае цікавае, дзяўчынак у гэтых класах больш, чым хлопчыкаў. Малайцы, дзяўчаты!

   Вучні 10, 7 класаў занялі 2-ое месца, не засталіся без прызоў- смачных тортаў і вучні 8, 6 класаў, якія занялі на п’едэстале  3-яе месца.

   - Меркаванні журы вельмі разыходзіліся, - гаворыць член журы Садзюковіч Н.Г. – Вучні так стараліся: і форму аднолькавую  апранулі, і дзяўчаты заплялі прыгожыя косы з чырвонымі, блакітнымі стужкамі. Былі і пілоткі, і нават кіцелі ваенна-паветраных войск.

    Кожны клас прыдумаў сваю ізюмінку, як кажуць самі вучні,- фішку.

   Паміж выступленнямі настаўніца музыкі Еўтух І. А. падрыхтавала рэкламныя паўзы ў выглядзе відэаролікаў на ваенную тэматыку.

   Атрымаць вялікую колькасць пазітыўных эмоцый маглі гледачы: вучні пачатковых класаў, усе настаўнікі, бацькі.

   Таму, шаноўныя чытачы, запрашаем да нас, бо лепш адзін раз убачыць, чым сем разоў прачытаць.

Вучаніца 8 класа ДУА "Лунінская сярэдняя школа" Курак Валерыя.