Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.02.2016

Вынікі VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”

         У рамках VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” прайшоў раённы агляд  традыцыйных страў Лунінеччыны “Бабуліна кухня”.  У ім прынялі ўдзел наступныя ўстановы адукацыі:

–       ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца”;

–       ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мікашэвічы”;

–       ДУА “Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага раёна”;

–       ДУА “Бастынская сярэдняя школа”;

–       ДУА “Дзятлавіцкая сярэдняя школа”;

–       ДУА “Лобчанская яслі-сад базавая школа”.

         Таксама у рамках VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” прайшоў раённы агляд фальклорных зборнікаў, у якім прынялі ўдзел:

–       ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца”;

–       ДУА “Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага раёна”;

–       ДУА “Бастынская сярэдняя школа”.

         У раённым аглядзе  народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прынялі ўдзел:

–       ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца”;

–       ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мікашэвічы”;

–       ДУА “Бальшэчучавіцкая сярэдняя школа”.

         Пераможцамі раённага конкурсу дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына” сталі: 

1. Ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў:

месца: Кузьміч Дар’я (3 клас), ДУА “Бродніцкая базавая школа”, кіраўнік Баўкуновіч Святлана Рыгораўна.

2. Ва ўзроставай катэгорыі 11-17 гадоў:

I месца: Ільючык Дар’я (9 клас), ДУА “Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага раёна”, кіраўнік Ільючык Вера Канстанцінаўна;

II месца: Танчынская Наталля (11 клас), ДУА “Сярэдняя школа № 2               г. Мікашэвічы”, кіраўнік Краўчук Марына Віктараўна;

III месца: Рудзько Ганна, Сінкевіч Карына (11 клас), ДУА “Сінкевіцкая сярэдняя школа”, кіраўнік Пятровіч Л.М.;

III месца: Арэхва Вераніка (9 клас), ДУА “Вялуцкая сярэдняя школа”, кіраўнік Волін Вольга Віктараўна;

III месца: Клімава Аляксандра (11 клас), ДУА “Сярэдняя школа № 2              г. Лунінца”, кіраўнік Сладзінская Дзіяна Раманаўна.

           Пераможцамі раённага агляду дзіцячай народнай творчасці названы наступныя ўдзельнікі. 

1. У намінацыі “Тэатр-дэманстрацыя касцюма”:

I месца: Сыцэвіч Хрысціна, Паўловіч Кірыл, Неўдах Сабіна                        ДУА “Бродніцкая базавая школа”.

2.  У намінацыі “Аўтэнтычны мясцовы касцюм”:

I месца: Ільючык Дар’я, Ільючык Аляксей, ДУА “Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага раёна”.

3. У намінацыі “Танец у стылі фольк-мадэрн”:

I месца: танцавальны калектыў “Лунінскія зорачкі”, ДУА “Лунінская сярэдняя школа”.

4. У намінацыі “Абрадавыя песні”:

I месца: гурт “Дзятлавіцкі падлесак”, ДУА “Дзятлавіцкая сярэдняя школа”.

5. У намінацыі “Ансамблевыя спевы і танцы”:

I месца: узорны фальклорны ансамбль “Сунічка”, ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца”.

6. У намінацыі “Байка”:

I месца: Слушнік Анастасія, ДУА “Лобчанская яслі-сад базавая школа”.

         Конкурс відэакліпаў  “Берасцейская талакуха”, у ім прынялі ўдзел 5 устаноў адукацыі.

         Пераможцамі  агляду  сталі ніжэйназваныя ўдзельнікі:

I месца: ДУА “Дзятлавіцкая сярэдняя школа”;

IIмесца: ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца”;

IIмесца: ДУА “Лобчанская яслі-сад базавая школа”;

II месца: ДУА “Сярэдняя школа аг. Вулька-2”;

III месца: ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Лунінца”.