23 лістапада на базе ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Лунінца” прайшоў абласны сінхронны турнір гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Лунінецкага раёна. Сёлета ў ім прынялі ўдзел 33 каманды: 13 каманд з Лунінца, і 20 з раёна.
Турнір для юных знаўцаў праходзіў адначасова па ўсёй Брэсчыне і складаўся з трох тураў, у якіх патрэбна было адказаць на 12 вельмі няпростых пытанняў. Патрэбна адзначыць, што удзельнікі каманд не раз здзіўлялі журы на чале са старшынёй – галоўным спецыялістам аддзела адукацыі, спорту і турызму Трэгубавай Таццянай Леанідаўнай - сваімі адказамі, як надзвычай дакладнымі, так і самымі недарэчнымі.
У выніку 1 месца ў зборнай “Палітэх” (Лунінецкі палітэхнічны каледж), якая выступала ў складзе толькі 4 чалавек: Кацярыны Свідуновіч, Кацярыны Зіміч, Святланы Дзяткоўскай, Аляксандра Марусіча. 2 месца заняла Мікашэвічская гімназія ім. У. І.Нядведскага. 3 месца падзялілі ажно тры каманды, і, з улікам рэйтынгавасці пытанняў, размеркаваліся так: “ГІК 5” (гімназія г. Лунінца), “Эквілібрыум Альфа” (СШ № 2 г. Лунінца) , “ГІК 2” (гімназія г. Лунінца).
Далей першая дзесятка выглядае так:
6 месца – “План “Б” без “Б” (СШ №3 Мікашэвічы);
7 месца – “Усё сур’ езна” ( Багданаўская СШ);
8-9 – ГІК 4 (гімназія Лунінца), “Лідэр” (Вялікачучавічская СШ);
10 – “Кураж” (Палесская СШ).
Віншуем пераможцаў, спадзяемся, што вы годна прадставіце наш раён у наступным этапе гульні! Чакаем ад вас толькі перамог!
Яшчэ хочацца сказаць вялікі дзякуй адміністрацыі сярэдняй школы №4 г. Лунінца за прадастаўленне гульнявой пляцоўкі і высокі ўзровень падрыхтоўкі мерапрыемства! А таксама выказваем падзяку нашаму сябру і нязменнаму вядучаму гульні вось ужо каторы год Вадзіму Вітальевічу Жылко, кіраўніку клуба “Муза” пры Лунінецкім Доме культуры!
Фотокомментарий