Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.05.2013

Подых самабытнасці

У Іванава прайшоў пяты адкрыты абласны фестываль "Радавод". Гучала тут беларуская, польская, украінская, руская мовы і нават местачковыя дыялекты.

На цэнтральнай плошчы раскінулася выстава народнай творчасці "Горад майстроў". Госці свята і журы разглядалі цуды, зробленыя рукамі дзяцей, вырабы з керамікі, саломкі, вышыўкі з бісеру. Уразіла ўсіх "Бабуліна кухня". Многія хацелі паспрабаваць спрадвечныя беларускія стравы, нават грошы прапаноўвалі за ласункі: халаднічок, верашчаку, пячэнне, варэнікі, піражкі...

Шмат апладысментаў і дыплом першай ступені атрымалі ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля "Сунічка" сярэдняй школы в. Вулька-1 (кіраўнікі Людміла і Уладзімір Калянковічы і Ганна Лазько). Заслужаныя ўзнагароды засталіся таксама выхаванцам Цэнтра дзіцячай творчасці г.Лунінца.

У конкурсе побытавых танцаў пяць "сунічкавых" пар дайшло да фіналу. Дыпломамі адзначаны Кірыл Яроцкі і Аня Верас, Віталь Кавалевіч і Дзіна Мальцава, Рома Шпакоўскі і Саша Грушэўская, Саша Шпакоўскі і Даша Багданец, а Саша Верас і Даша Гелец занялі другое месца.