Разделы сайта

Главная

Арганізацыя адукацыйнага працэссу на беларускай мове

         У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса аб адукацыі  Рэспублікі Беларусь мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, гэта  дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

         З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. У рэгістрацыйна-кантрольную форму па ажыццяўленню адміністратыўнай працэдуры № 6.6 “Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ва ўладкаванні ва ўстанову дашкольнай адукацыі” (журнал)  уключана графа “выбар мовы навучання”. Пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры бацькам непаўналетніх даецца тлумачэнне заканадаўства аб магчымасцях выбару мовы навучання.

        Ва ўстановах дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове:

         паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці, пачынаючы з ранняга ўзросту;

         пачынаючы з сярэдняй групы (4 гады) у адукацыйны працэс уключаюцца заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін;

         праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, Дню беларускага пісьменства, беларускай культуры і інш.;

         у адукацыйны працэс уключаюцца народныя беларускія гульні, танцы, песні, казкі, праводзяцца фальклорныя святы і забавы;

         ствараецца адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе: куткі і пакоі беларускай культуры, адбываецца ўключэнне прадметаў нацыянальнай культуры і побыту ў гульнявыя куткі, кніжныя выставы творай айчыннай літаратуры і інш.;

         павышаецца прафесійны ўзроўнь педагагічных работнікаў па пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя;

         створана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах.

         з мэтай ўдасканалення ў выхаванцаў навыкаў беларускага маўлення і маўленчых зносін, ажыццяўлення нацыянальна-культурнай сацыялізацыі дзіцяці, фарміравання яго нацыянальнай самасвядомасціва ўстановах дашкольнай адукацыі правядзяцца Дні беларускай мовы.

         У Лунінецкім раёне функцыянуе 55 беларускамоўных групп,  якія наведвае 792 дзяцяці ва ўзросце  ад 2 да 6 гадоў (дадатак).

         У групах з беларускай мовай навучання адукацыйны працэс на працягу дня ажыццяўляецца на беларускай мове.

 

  

Установы дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

 Поўная назва ўстановы дашкольнай адукацыі

Адрас

Групы

усяго

У тым ліку з беларускай мовай навучання і выхавання

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Багданаўскі яслі-сад”

225658, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг.Багданаўка, вул.Савецкая, д.164

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Бастынскі яслі-сад”

225654, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Бастынь, вул.Кастрычніцкая, д.42.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Велуцкі яслі-сад”

225655, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Велута, вул.Школьная, д.7.

4

4

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікачучавіцкі яслі-сад”

225656, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг.Вялікія Чучавічы, вул.Савецкая, д.21Б

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзятлавіцкі яслі-сад”

225652, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг.Дзятлавічы, вул.Камуністычная, д.7

5

5

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кажан-Гарадоцкі яслі-сад”

225673, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг.Кажан-Гарадок, вул.Варашылаўская, д.8

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Любачынскі яслі-сад”

225662, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Любачын, вул.Міра, д.10.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжлесскі яслі-сад”

225681, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. міжлессе, вул.Партызанская, д.4.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэдзігераўскі яслі-сад”

225664, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Рэдзігерава, вул.Цэнтральная, д.33/1.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сінкевіцкі яслі-сад”

225685, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Сінкевічы, вул.Школьная, д.11.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Язвінскі яслі-сад”

225656, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, в. Язвінкі, вул.Леніна, д.156.

4

4

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-садаг.Вулька-2”

225666, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Вулька-2, вул.Савецкая, д.35А.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дварэцкая яслі-сад-сярэдняя школа”

225652, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Дварэц, вул.Савецкая, д.3А.

3

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дрэбская яслі-сад-пачатковая школа”

225661, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, в. Дрэбск, вул.Чыгуначная, д.2В.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лахвенская яслі-сад-сярэдняя школа”

225640, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, в. Лахва, вул.Кажан-Гарадоцкая, д.44А.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лобчанская яслі-сад-базавая школа”

225673, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Лобча, вул.Пінская, д.22.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лунінская яслі-сад-сярэдняя школа”

225670, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Лунін, вул.Школьная, д.1.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Любанская яслі-сад-сярэдняя школа Лунінецкага раёна”

225663, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Любань, вул.Сінкевіцкая, д.49.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ракітненская яслі-сад-базавая школа”

225659, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, в. Ракітна, вул.Школьная, д.11.

1

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чырвонавольская яслі-сад-сярэдняя школа”

225665, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Чырвоная Воля, вул.Савецкая, д.3А.

2

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад-сярэдняя школа аг.Вулька-1”

225672, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Вулька-1, вул.Камсамольская, д.5.

2

2

УСЯГО

21

55

55