Разделы сайта

Главная

Адкрыццё школы ў аг. Вулька 2

     Першага верасня для жыхароў аграгарадка Вулька 2 стала двайным святам. Пачатак восені абвясціў аб пачатку навучальнага года і заклікаў 170 дзяцей на ўрачыстую лінейку, якая сёлета прайшла ў новым будынку. Святочная лінейка сабрала не толькі жыхароў гэтага "храма ведаў", але і шматлікіх гасцей, кожны з якіх выказаў шчырыя словы віншавання з нагоды такой значнай падзеі. Старшыня райвыканкама Васіль Міхайлавіч Агіевіч пажадаў, каб школьнікі яшчэ больш радасці прыносілі сваім бацькам і настаўнікам, займаючы шмат прызавых месцаў на алімпіядах рознага ўзроўню. Міхаіл Андрэевіч Ціханчук, начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, выказаў упэўненасць, што праца ў такім цудоўным будынку будзе творчай і плённай. Падзяку ўсім, хто прымаў удзел у будаўніцтве, выказалі начальнік аддзела адукацыі Валянціна Ігнатаўна Верас і дырэктар школы Аляксандр Міхайлавіч Шмат. Павіншаваць наваселаў на святочную лінейку прыйшлі старшыні сельвыканкама Аляксандр Барысавіч Кушнярэвіч і мясцовай гаспадаркі Уладзімір Іванавіч Соц, начальнікі ПМК-19 Федар Мікалаевіч Бірыла і СМПК-17 Георгій  Паўлавіч Шарыкала, УКБа - Віктар Афанасьевіч Бялко. Самымі галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці сталі першакласнікі. З шырока раскрытымі вачамі яны прымалі першыя падарункі - прыгожыя кнігі ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Прыгожая і светлая школы была рада прыняць не толькі навасёлаў, але і гасцей. Ва ўсіх класах і кабінетах, сталовай, спартыўнай зале, санвузлах пастаўлена новая мэбля і абсталяванне. Ёсць у вучняў і камп'ютарны клас, і лінгафонны кабінет. Побач са школай размясціўся шыкоўны стадыён. Школьнікаў будзе падвозіць на заняткі навенькі аўтобус, падораны ад імя старшыні аблвыканкама Канстанціна Андрэевіча Сумара. Якой будзе новая навучальная ўстанова па сваім змесце, залежыць толькі ад навасёлаў. Яны цяпер гаспадары гэтага шыкоўнага збудавання.

Фотоматериалы

  • Першакласнікі
  • Гасцей школы сустракае ўзорны фальклорны ансамбль "Сунічка"
  • Сустрэча ганаровых гасцей
  • Будаўнікі школы ўручаюць ключ старшыні райвыканкама В.М. Агіевічу
  • Старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч уручае ключ дырэктару школы Шмату А.М.
  • Адкрыццё школы
  • Першы званок
  • Начальнік абласного ўпраўлення адукацыі ўручае падарункі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі
  • Ганаровыя госці вітаюць першакласнікаў
  • Першакласнікі школы