Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

10.12.18

“А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?”. Традыцыйнае літаратурнае свята прайшло ў сценах Лунінскай яслі-сад-сярэдняй школы

“А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?”

Пад такім лозунгам прайшло свята ў гэтым годзе

Школа ў Луніне 8 снежня традыцыйна сустракала шматлікіх гасцей. Гэта былі прадстаўнікі шэрагу ўстаноў адукацыі, якія паспяхова выступілі ў творчым конкурсе “Услаўляю цябе, Родны край”, прымеркаваным да Году малой радзімы. Любоў, захапленне і адданасць родным месцам змаглі перадаць ў свіх вершах юныя удзельнікі. Намеснік начальніка аддзела па адукацыі Коўшык Людміла Міхайлаўна ўручыла ўзнагароды. Прыз ад рэдакцыі “Лунінецкіх навін” за арыгінальнанае паданне тэмы атрымаў вучань Лунінскай яслі-сад-сярэдняй школы Ільючык Арсеній.

Арганізатары свята цёпла сустракалі гасцей, знаёмілі са школай, правялі кароткі экскурс у папярэднія літаратурныя сустрэчы.

У памяць аб ініцыятары “Лунінскай восені” – Мікалаі Елянеўскім (1948-2013) была падрыхтавана прэзентацыя “М. Еленеўскі”

Ганаровымі гасцямі свята сталі вядомыя літаратары і мясцовыя паэты – Анатоль Крэйдзіч, В.С.Грыдзюшка, В.А.Пінігін., С.П.Нефядовіч, Г.П.Бандарэнка, Н.І.Казанкова, А.П.Хаўдзееў, В.І.Трухнова, якія парадавалі ўсіх удзельнікаў сваімі вершамі.

Фотагалерэя

 Лунінская восень 2018 адбылася. У яе абавязкова будзе працяг…